Музыка А. Гарэлiкавай
Словы П. Броукi
Зямля Беларусi! Бары i дубровы,
Жытнёвае поле, шауковы мурог.
У промнях рабiны заход вечаровы,
Што клёкат буслоу - ручаёу перамовы
I у шумных прысадах iстужкi дарог - 2 разы.
Зямля Беларусi! Вачамi азёрау
Глядзiш ты у празрыстыя высi нябёс.
Начамi, што яблыкi, падаюць зоры,
Знiкаюць па водах, па чорных разорах,
Па травах, абсыпаных кроплямi рос - 2 разы.